Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Культурна-спартыўны фестываль «Вытокі

Дата: 29 июня 2022 в 11:04, Обновлено 29 июня 2022 в 11:07
172 просмотра

Горкі 22–23 ліпеня

У Беларусі на працягу вясны-лета ў розных гарадах праходзіць культурна-спартыўны фестываль «Вытокі. Крок да Алiмпу», які з’яўляецца важнай падзеяй у жыцці рэгіёнаў.

«Вытокi» («VYTOKI») – беларускі брэнд, сімвал, які адлюстроўвае накіраванасць фестывальнага руху з мэтай папулярызацыі нацыянальнай культуры, спорту, гісторыі, традыцый і падтрымкі малых гарадоў.

Фестываль аб’ядноўвае людзей рознага занятку і ўзросту; спрыяе прасоўванню рэгіянальных і нацыянальных брэндаў, а таксама дасягненняў у спорце, навуцы і мастацтве.

«Вытокі» – гэта спартыўныя сямейныя мерапрыемствы і спаборніцтвы, творчыя конкурсы, магчымасць прадэманстраваць свае дасягненні і аб’яднаць у культурнай праграме інтарэсы розных пакаленняў.

На свяце ў кожным з гарадоў, дзе адбудзецца фестываль, прадстаўлены спартыўныя, культурна-гістарычныя, мастацкія пляцоўкі, зоны фуд-корту і сямейнага адпачынку, кірмаш майстроў-рамеснікаў, пройдуць шматлікія майстар-класы і семінары. Падчас правядзення фестывалю арганізоўваецца выстава карцін «Кола часу», якая знаёміць жыхароў горада з работамі беларускіх мастакоў.

Асаблівае месца на фестывалі адводзіцца дзіцячай творчасці. Лепшыя дзіцячыя творы адзначаюцца дыпломамі і прызамі. Аўтарытэтнае журы, у складзе якога ёсць заслужаныя артысты Беларусі, рассудзіць таксама і конкурс маладых вакалістаў.

На «Вытоках» кожны можа пазнаёміцца з гістарычнай спадчынай, дасягненнямі і брэндамі рэгіёна, карцінамі вядомых беларускіх майстроў, паспрабаваць сябе ў розных відах спорту ў «Алімпійскім квесце» днём, а вечарам адпачыць на канцэрце з удзелам вядомых артыстаў або на дыскатэцы пад кампазіцыі лепшых дзіджэеў.

Адукацыйная праграма 2022 г. уключае ў сябе семінар «Капітал месца», на якім разглядаецца тэма распрацоўкі і прасоўвання інавацыйных нацыянальных і рэгіянальных брэндаў, і праграму «Традыцыі ў сучаснасці», дзе разважаюць пра магчымасці выкарыстання патэнцыялу рэгіёна для развіцця ўнутранага турызму.

У 2022 годзе «Вытокі» праходзяць у шасці гарадах Беларусі: Рэчыцы (20–21 мая), Століне (3–4 чэрвеня), Навагрудку (17–18 чэрвеня), Горках (22–23 ліпеня), Полацку (12–13 жніўня) і Капылі (26–27 жніўня).

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.